ru Russian
Алина Цвирко
Поэтесса
Родилась 22.12.1995 в Витебске. В 2017 коду окончила филологический факультет БГУ. Активно сотрудничаю и с Союзом писателей, и с Союзом художников. Собственные сборники: "Стихия" 2013, "Золото рождающейся дали" 2017. Коллективные зборники: "Кветкавыя ветразi", "Адзiн кот i адзiн год", "Казачнiк", "Новы вянок", "Живая вода", "Иллюстрация"

***
Як важна, каб было, каго чакаць!..
Маліцца, каб яму прыйсці дадому
Здароваму, каханаму, жывому –
За гэта можна, варта ўсё аддаць!

Быць жонкай – гэта значыць быць душой,
Як непагадзь настрою б не псавала,
Як бура б нашых ветразяў не рвала –
Душа ў сям’і павінна быць жывой.

Яе задача – веру абуджаць –
У шчасце, Бога, радасць ці ў каханне –
Каб кожнае штодзённае спатканне
Святлу вачэй давала моц палаць.

Святло маіх вачэй, цябе кахаць –
Галоўная па лёсе ўзнагарода!
З табою што гадзіна – то прыгода…
Я ўдзячна, што мне ёсць, каго чакаць!..

 

Малітва

Заўсёды хто-небудзь павінен маліцца,
Маліцца за тых, з кім хоць трошкі знаёмы,
Каму па начах ў мудагельствах не спіцца,
За тых, каму цяжка вяртацца дадому,
За тых, хто аслеп ад штодзённае багны,
За тых, каму веры і сіл не хапае,
За тых, хто, падмануты словам прывабным,
Сіроп пустаслоўя штодня паглынае,
За тых, хто са сну не цалуе каханых,
За тых, хто забыўся на мару і працу,
За тых, чые душы у шнарах і ранах,
За дзетак, з якімі не сэрца, а racio…
І хтосьці павінен маліцца за тое,
Каб гэтай малітве не перарывацца,
Каб выпрасіць блізкім хвілінку спакою,
Каб ім у цішы да сябе дагукацца.

Фотогалерея