ru Russian

Событие

Цыкл майстар-класаў “VECTOR — дзецям” в Ивацевичах
  • Дата проведенияМар 14, 2019 at 08:00 AM to Мар 14, 2019 at 11:00 PM
  • Место проведенияИвацевичи, Коссово

Расклад  майстар-класаў “VECTOR — дзецям”

14 сакавіка 2019

Iвацэвiцкi раённы гiсторыка-краязнаучы музей.

11:30 — “Папяровая гісторыя” – майстар-клас па выцінанцы і прэзентацыя сучаснай кітайскай выцінанкі.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя (+6).

  • Прэзентацыя сучаснай кітайскай выцінанкі ад аспіранта Акадэміі Янь Цзуню, які пакажа і распавядзе, як гэтая традыцыйная тэхніка развіваецца ў сучасным мастацтве і дызайне Кітая. Удзельнікам будуць паказаны сапраўдныя артэфакты (кнігі, сувеніраная прадукцыя).
  • Майстар-клас ад Анастасіі Рэдзька — сакуратара праекта “VECTOR”, студэнткі спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На майстар-класе навучаць асновам традыцыйнага беларускага мастацтва выразак з паперы — выцінанцы. Удзельнікі майстар-класа будуць мець магчымасць зрабіць закладку з выявай дэкаратыўнай вазы (па матывах вырабаў 18 ст. фаянсавай мануфактуры ў Целеханах).

Працягласць заняткаў: 1 г. 30 хв.

Жадаючым прыняць удзел у майстар-класе неабходна мець асабістыя нажніцы.

 

ДУА «Дзяцячая школа мастацтвау г.Iвацевiчы»

 

13:00 — “Вясенні букет” – майстар-клас з дэманстрацыяй тэхнікі малявання мягкімі графічнымі матэрыяламі

Запрашаюцца ўсе жадаючыя (+6).

  • Вядомы малады беларускі мастак і навуковец Глеб Герасімаў навучыць як стварыць выяву букета ў тэхніцы мягкіх матэрыялаў. Удзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з асноўнымі элементамі тэхнікі сепіі, сангіны або соуса. Пад кіраўніцтвам майстра кожны намалюе сапраўдны вясенні букет, ужывая спецыяльныя прыёмы і правілы гэтай графічнай тэхніцы.

Працягласць заняткаў: 1 г. 30 хв.

Жадаючым прыняць удзел у майстар-класе неабходна мець асабістыя алоўкі і ласцік.

 

15:00 — “Косаўскі палац” – майстар-клас з дэманстрацыяй тэхнікі “сухі пэндзаль”

Запрашаюцца ўсе жадаючыя (+10).

  • Майстар-клас праводзіць Марыя Дарожка — удзельнік праекта “VECTOR”, выпускнік кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістр мастацтвазнаўства, даследчык беларускай графікі. На майстар-класе навучаць арыгінальнай тэхніцы працы з фарбай без вады “сухі пэндзаль”. Кожны з удзельнікаў майстар-класа зможа самастойна стварыць свой твор з выявай палаца Пуслоўскіх у Косава.

Працягласць заняткаў: 1 г. 30 хв.

Жадаючым прыняць удзел у майстар-класе неабходна мець асабістыя пэндзлі з шчаціны.