ru Russian

Событие

“Абрысы старажытных муроў” – майстар-клас з дэманстрацыяй тэхнікі “сухі пэндзаль”
  • Дата проведенияНоя 21, 2018 at 08:00 AM to Ноя 21, 2018 at 2:00 PM
  • Место проведенияУО "Мирский государственный художественный профессионально-технический колледж"

31 кастрычніка а 14 гадзіне ў музеі “Замкавы комплекс “Мір” у межах праекта VECTOR і мастацкай выставы “VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці”, якія прысвечаны разуменню ўплываў  гісторыі на сучаснае мастацтва, адбудзецца майстар-клас па тэхніцы “сухі пэндзаль”.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя (+10). На майстар-класе навучаць арыгінальнай тэхніцы працы з фарбай “сухі пэндзаль”. Кожны з удзельнікаў майстар-класа зможа самастойна стварыць свой твор з выявай Мірскага замка.

Майстар-клас праводзіць Марыя Дарожка — удзельнік праекта “VECTOR”, выпускнік кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістр мастацтвазнаўства.

Працягласць заняткаў: 1 г. 30 хв.

 Жадаючым прыняць удзел у майстар-класе неабходна мець асабістыя пэндзлі з шчаціны.